65e40043     

Нехай Григорий - Калiна (На Белорусском Языке)



Рыгор Няхай
Калiна
Аннушка - гэта прыбiральшчыца ў школе, а Калiна - вартаўнiк. Аннушка
гаспадарыць у класах i калiдорах, а Калiна заўсёды на двары. Толькi
ранiцай, калi густы зiмовы змрок засцiлае наваколле, Калiну таксама можна
пабачыць у класах. Гэта здараецца так. Аннушка прачынаецца задоўга да
свiтання. Ёй трэба перад заняткамi напалiць печы. Асцярожна, каб не
разбудзiць Калiну, яна запалiць на кухнi святло i пачынае апранацца. Аднак
i Калiна ўжо не спiць. Адным вокам ён наглядае за Аннушкай, i калi яна ўжо
амаль гатова пераступiць парог, сурова спыняе:
- Аннушка, куда пашол?
Аннушка вiнавата затупае нагамi i знарок стукне якой-небудзь
каструляй, нiбы збiраецца гатаваць снеданне. Калiна з такой упэўненасцю
размаўляе з Аннушкай таму, што ў яго заўсёды напiлавана i наколана дроў
удосталь. А нанасiць iх у класы ён лiчыць таксама сваiм абавязкам. Калiна
спакойна апранаецца i шчыльна зачыняе за сабой дзверы. Ён усё робiць
спакойна, але затое ўпэўнена, так, што пераробак пасля яго нiякiх не трэба.
Праз некалькi хвiлiн печы палаюць. Тады Калiна вяртаецца, i яны з Аннушкай
мяняюцца месцамi. Калiна застаецца дома, а Аннушка iдзе ў класы. Так
паўтараецца кожны дзень.
Жылi яны дружна. I нiколi нiхто з настаўнiкаў не чуў, каб яны
перакiнулiся зняважлiвым словам. А што датычыцца iмён, дык нiхто iх iнакш
не называў. Аннушка i Калiна нават крыўдзiлiся, калi хто-небудзь iх называў
iнакш. Так i пайшло ў сяле - "Аннушка i Калiна". Усе адчувалi, што ў гэтым
была своеасаблiвая павага i пашана да iх. Колькi ён з Аннушкай працаваў ў
школе, нiхто не памятае, бо настаўнiкi мянялiся, а Калiна заставаўся i
лiчыў сябе тут поўным гаспадаром або, як ён гаварыў для жарту, "намеснiкам
дырэктара па гаспадарчай частцы".
Калiна быў чалавекам маўклiвым i толькi ў добрым настроi ўступаў у
размову. Вось з гэтых асобных размоў i ўдалося ўстанавiць некаторыя весткi
з бiяграфii Калiны. Ён чуваш па нацыянальнасцi. Да рэвалюцыi працаваў
парабкам у пана ў глухiм чувашскiм сяле. Грамаце яго нiхто не вучыў, так
што Калiна не ўмеў нi чытаць, нi пiсаць. У час iмперыялiстычнай вайны яго
забралi ў армiю i кiнулi на Заходнi фронт. Тут ён i ваяваў, пакуль не
паранiла. Куля прабiла шчаку, i ў яго не засталося нiводнага зуба. Аннушка,
у якой муж быў забiты на фронце, узялася вылечыць Калiну. У хуткiм часе ён
стаў на ногi, толькi замест здаровых маладых зубоў у яго былi цяпер
устаўныя скiвiцы, а зубы нагадвалi пiлу. Можа таму ён i не мог выгаварыць
правiльна асобныя словы... Вось так ён i прыжыўся ў нашым сяле, пасялiўшыся
з Аннушкай у школе. I не адно пакаленне вучняў саграваў у класах.
Галава яго была сiвая. Кароткiя серабрыстыя валасы няроўнымi пасмамi
звiсалi над маршчынiстымi ўпалымi шчокамi. Усе думалi, што Калiна нiколi не
стамляўся. Бывала, iдуць урокi, а Калiна падмятае двор, каб дзецi маглi
пабегаць на перапынку па чыстай траве. Падмятаць двор у час урокаў не
ўваходзiла ў яго абавязкi. Але цi можна вызначыць мяжу абавязкаў чалавека
працы? Школа - гэта яго дом, яго радня, i нiчога на свеце не было яму
даражэй за сваю школу. Часам здарыцца якi-небудзь непрыемны выпадак -
неасцярожныя вучнi акно разаб'юць цi што, - Калiна перажывае разам з усiмi
i па-свойму фармiруе сваю мараль:
- Бегаў, бегаў i разбiў. Калiна ўставiць акно, але бегай цiшэй.
Вучыцца трэба, а не бегаць...
Апошнi раз перад вайной мы бачылi Калiну вясной, калi закончылi
экзамены i раз'язджалiся ў адпачынак. Кожны з настаўнiкаў ведаў, што Калiна
за лета дагледзiц



Назад